Зяленскі пажадаў беларусам выжыць і стаць свабоднымі



Падчас выступу ў Стэнфардскім універсітэце ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пажадаў Беларусі стаць свабоднай дэмакратычнай краінай.

– Я жадаю вам такога ж выніку, які атрымала Украіна. Яна вольная, дэмакратычная, яна вельмі свабодная, і я вам гэтага жадаю – выжыць. Ваш народ, ваша вера, ваша мова, жыцці, мастацтва мацнейшыя за любы ўрад. А вечных урадаў не бывае. Жыве Беларусь!

Зяленскі таксама заявіў, што ва Украіны і Беларусі агульная гісторыя, іх народы разумеюць адзін аднаго.

Ён таксама дадаў, што Кіеў дакладна разумее, якая сітуацыя цяпер складаецца ў Менску: „Мы дакладна разумеем, што адбываецца ў вас, мы разумеем, што тое ж самае адбывалася і ва Украіне”, – дадаў Зяленскі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота kp.ua