Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца на Данбасе



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў відэазварот, у якім прапанаваў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну «сустрэцца ў любым пункце ўкраінскага Данбаса, дзе ідзе вайна».

Зяленскі падкрэсліў, што Украіна не хоча вайны, але гатовая да яе, і заклікаў грамадзян выконваць інфармацыйную гігіену і не паддавацца на правакацыі.

Акрамя таго, прэзідэнт адзначыў падтрымку Украіны міжнароднай супольнасцю і звярнуўся да расейцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: president.gov.ua