Зяленскі правёў пасяджэнне Стаўкі, на якім асаблівую ўвагу надалі Беларусі



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 18 снежня правёў чарговае пасяджэнне стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, пра гэта паведаміў прэс-цэнтр Офіса прэзідэнта Украіны (АПУ).

Адзначаецца, што галоўнакамандуючы ВСУ Валерый Залужны і камандуючыя войскамі аператыўных напрамкаў далажылі аб сітуацыі на фронце, асобна – на самых гарачых яго ўчастках.

„Члены стаўкі надалі ўвагу сітуацыі ў Беларусі. Была заслухана інфармацыя аб актуальнай колькасці і ўзбраенні варожых ваенных груповак. Камандуючыя адзначылі гатоўнасць сіл абароны рэагаваць на развіццё падзей”, – гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі ход ліквідацыі наступстваў масаванага ракетнага ўдару Расеі па энергетычнай інфраструктуры Украіны.