Зяленскі прыедзе на саміт NATO ў Вільню
17 гадоў таму
Прэзідэнт Украіны возьме ўдзел у саміце NATO ў Вільні, гэта пацвердзіў генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнберг, паведамляе DW. Саміт NATO пройдзе 11-12 ліпеня ў Вільні.
У мерапрыемстве возьме ўдзел каля пяці тысяч гасцей. У горадзе будуць арганізаваныя надзвычайныя меры бяспекі, а мерапрыемства будзе ахоўваць сістэма NASAMS.
Раней паведамлялася, што на саміце не варта чакаць запрашэння ў NATO Украіны.