Зяленскі прыгразіў адмовіцца ад перамоваў з Расеяй пра Данбас



Украіна можа адмовіцца ад правядзення з Расеяй перамоваў пра лёс Данбаса, у выпадку калі прагрэсу ў гэтым працэсе не атрымаецца дамагчыся праз год. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв’ю The Guardian.

«Час ідзе. Улады могуць выдаткаваць год на дасягненне пагаднення. Тады яно мусіць быць рэалізавана „, – сказаў Зяленскі, адзначыўшы, што чакаць даўжэй нельга. Прэзідэнт Украіны заявіў, што пасля першай сустрэчы з расейскім лідарам Уладзімірам Пуціным ён устанавіў дэдлайн, каб дамагчыся прарыву.

Зяленскі лічыць, што для канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Эммануэля Макрона, двух іншых лідараў «нармандскай чацвёркі», важна аказаць ціск на Пуціна. Зяленскі адзначыў, што Парыж і Берлін падтрымліваюць Кіеў, але ў той жа час выказаў занепакоенасць намаганнямі Макрона па аднаўленні адносінаў з Масквой.

Зяленскі таксама заявіў, што ў яго ёсць два-тры планы на выпадак адмовы ад перамоваў з Расеяй, але не патлумачыў, у чым яны палягаюць.

Саміт «нармандскай чацвёркі» (Нямеччына, Францыя, Расея і Украіна) па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны прайшоў 9 і 10 снежня ў Парыжы, тады ж адбылася і першая сустрэча Пуціна з Зяленскім.

tut.by

Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны