Зяленскі ўнёс у Раду законапраект аб дэцэнтралізацыі ўлады



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс на разгляд парламента законапраект аб дэцэнтралізацыі ўлады, які прадугледжвае, у прыватнасці, новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне краіны.

Для гэтага маюць быць унесеныя змены ў Канстытуцыю Украіны. Зяленскі прапанаваў трохроўневую сістэму мясцовага самакіравання — грамада, акруга і вобласць. Асобнай адміністрацыйнай адзінкай названая Аўтаномная Рэспубліка Крым. Пра нейкі асаблівы статус раёнаў Данбасу пад кантролем сепаратыстаў згадак няма.

Акрамя таго, ва Украіне мае з’явіцца новая пасада прэфекта. Ён будзе прадстаўляць дзяржаву ў акругах, абласцях і Кіеве. Прэфект будзе кантраляваць выкананне Канстытуцыі і законаў на месцах. Прэфектаў тэрмінам на тры гады будзе прызначаць прэзідэнт паводле прапановы ўраду.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: REUTERS/Charles Platiau/Pool