Зяленскі ўвёў санкцыі супраць начальніка беларускай чыгункі і трох беларускіх прадпрыемстваў
15 гадоў таму
У адпаведнасці з указамі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ад 23 лістапада ўведзены санкцыі супраць начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава тэрмінам на 10 гадоў, а таксама ў дачыненні да прадпрыемстваў «Белгіпс» з Менскага раёна, «Карпарацыя ВОЛМА БЕЛ» з Менска і «Тэхна-Хім-Рэагент-Бел» з Гародні. Такім чынам прэзідэнт Украіны ўвёў у дзеянне рашэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб прымяненні эканамічных санкцый супраць шэрагу расейскіх і іншых фізічных асоб і кампаній.

Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў, абмежаванне гандлёвых аперацый, забарону на транзіт праз тэрыторыю Украіны і так далей.
