Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Талая і яго фонду



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў персанальныя санкцыі ў дачыненні да беларускага спартоўца-паралімпійца Аляксея Талая, а таксама яго дабрачыннага фонду. Яго вінавацяць у саўдзеле ў вывазе ўкраінскіх дзяцей.

Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале ўкраінскага прэзідэнта. Персанальныя абмежаванні ўводзяцца тэрмінам на 5 гадоў. Санкцыі прадугледжваюць блакаванне актываў, забарону на любыя фінансавыя аперацыі, арэнду жытла ці набыццё зямельных дзяльніц і шэраг іншых абмежаванняў.

Талай стаў першым і пакуль што адзіным беларусам, супраць якога Зяленскі ўвёў персанальныя санкцыі.

Беларускае Радыё Рацыя