Зяленскі ўзнагародзіў вядомых іншаземцаў, якія падтрымалі Украіну
Так, Ордэнам князя Яраслава Мудрага I ступені ўзнагароджаныя прэм’ер-міністр Італіі Марыа Драгі і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Сярод узнагароджаных ордэнам князя Яраслава Мудрага II ступені – дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Ордэнам князя Яраслава Мудрага IIІ ступені адзначаны міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.
Розныя ўзнагароды атрымалі акторы Шон Пэн, Бэн Стылер, Ліў Шрайбер і Джэсіка Чэстэйн, якія наведвалі Украіну пасля пачатку расейскага ўварвання. А таксама кіраўнік кампаніі-распрацоўшчка беспілотнікаў «Байрактар» Халук Байрактар ды іншыя асобы – агулам больш за 110 чалавек.
