Зяленскі запрасіў Лукашэнку на форум рэгіёнаў у Жытомір
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць ІІ Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі, які восенню адбудзецца ў Жытоміры.
Пра гэта БелТА паведаміў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Ён удакладніў, што прэзідэнт Украіны накіраваў афіцыйнае запрашэнне Аляксандру Лукашэнку ўзяць удзел у гэтым мерапрыемстве. „Я думаю, што запрашэнне будзе прынятае. З самага пачатку была ідэя, што гэта павінна праходзіць пад патранатам кіраўнікоў дзвюх дзяржаў”, – адзначыў пасол.
Калі Лукашэнка прыме запрашэнне, гэта будзе ягоная першая сустрэча з новым прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Фота РИА Новости