Зянон Пазьняк і полк Каліноўскага ствараюць Раду Бяспекі
Пазьняк і полк Каліноўскага ствараюць Раду Бяспекі. Рух „Вольная Беларусь” падвёў вынікі паездкі ва Украіну. У Беларускім Доме ў Варшаве прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам Зянона Пазьняка, Паўла Усава і Змітра Шчыгельскага.

Лідар руху Зянон Пазьняк паведаміў пра стварэнне новай вайскова-палітычнай структуры з удзелам „Вольнай Беларусі”, палка Каліноўскага і некаторых іншых дэмакратычных структур, а таксама распавёў пра вынікі сустрэч з украінскімі палітыкамі:
– На працягу 13-ці дзён наша каманда – гэта спадар Шчыгельскі, спадар Усаў і я, былі ва Украіне. Мы ставілі некалькі важных задач. Па-першае, мы хацелі сустрэцца друкам, радыё і тэлебачанне, каб даць інфармацыю пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Якія праблемы ва ўкраіна-беларускіх дачыненнях, гэта адзін аспект. Другі, мы хацелі сустрэцца з прадстаўнікамі ўлады і дэпутатаў краіны. Трэці, самы важны аспект, дзеля чаго мы ехалі, гэта сустрэцца з Палком Каліноўскага і байцамі гэтага палка.
Намеснік кіраўніка штабу палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук паведаміў, што сустрэча з Пазьняком ды іншымі яго паплечнікамі рыхтавалася здаўна, і што яны самі запрасілі палітыкаў, спадзяюцца на супрацоўніцтва з рэальнымі вынікамі.





Беларускае Радыё Рацыя
