Зянон Пазьняк: Сёлета трэба змяніць форму святкавання Дня Волі
Лідар КХП-БНФ, палітэмігрант лічыць, што сёлета трэба было змяніць форму святкавання Дня Волі.
„Складваецца нядобрая сітуацыя ў сувязі з святкаваннем Дня Волі 25 Сакавіка”, — піша ў Facebook Пазьняк. Ён лічыць, што ў сітуацыі, калі ідуць рэпрэсіі, „публічнае святкаванне Дня Волі з выхадам на вуліцы трэба было адкласці, прадбачліва змяніць форму свята”.
„Грамадства не падрыхтаванае яшчэ да моцнага масавага выступу ў гэты дзень, — працягвае палітык. — Выхад на вуліцу (не важна, у якой форме) будзе несвоечасовы і можа даць повад… пачаць пагром беларусаў”.
Зянон Пазьняк перакананы, што трэба было б „накапіць сілы” на будучыню, нягледзячы на тое, што Дзень Волі — „нацыянальнае сакральнае свята”. Лідар КХП-БНФ крытыкуе палітычныя сілы і тэлеграм-каналы, якія заклікаюць да масавага выхаду на вуліцы.
Беларускае Радыё Рацыя