Зянон Пазьняк: Няхай ідэалы 25-га Сакавіка свецяць нязгасна!
Зянон Пазьняк павіншаваў суайчыннікаў з Днём Волі. У віншаванні-звароце гаворыцца наступнае:
„Паважаныя землякі, дарагія Беларусы!
Сёньня 25-ы Сакавік – вялікае нацыянальнае сьвята – Дзень Волі, 103-я гадавіна аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Горача віншую ўсіх нас. Няхай ідэалы 25-га Сакавіка нязгасна сьвецяць нам усім і вядуць да перамогі над крамлёўскім ворагам, цемрай і здрадай на нашай зямлі, якія нішчаць яе і глумяць народ. Уздымем вочы ўгару і адчуем, што лёс народа запісаны ў Небе. Ён вечны, і будучыня будзе за намі, бо сам Гасподзь беражэ Беларусь на шляху праз пакуты і даў нам свой Сьцяг, абмыты нявіннай крывёй. Беражэм яго! За ім праўда і наша гісторыя, і наша перамога над злом.
Яшчэ не настаў час, каб „выйсьці шчыльнымі радамі”. Але гэты дзень набліжаецца. І дзеля гэтага будзьма сьмелымі, разумнымі і абачлівымі, сьвяткуючы ў час вар’ята і маскоўскай чумы. Беларусы ведаюць, што трэба рабіць. Хай ласка Гасподняя стане над Беларусяй! Слава Айчыне! Жыве Беларусь!
25 Сакавік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК”.