Зянон Пазьняк падтрымаў Валерыя Сахашчыка — „ваеннага міністра” Ціханоўскай



Лідар партыі КХП-БНФ Зянон Пазьняк падтрымаў былога камандзіра берасцейскай дэсантна-штурмавой брыгады Валерыя Сахашчыка.

Як паведамлялася, у Пераходным кабінеце дэмсіл Сахашчык атрымаў пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы. Падчас выступу на канферэнцыі „Новая Беларусь” ён паведаміў, што праводзіў перамовы з Пазняком.

„Павінен засведчыць, што Валеры Сахашчык прыстойны беларускі афіцэр гонару, патрыёт Беларусі, які дбае пра яе лёс і абарону. Трэба падтрымліваць такіх людзей, якія хочуць дапамагчы Бацькаўшчыне ў цяжкі для народу час. Не звяртайма ўвагі на брэх сабачы. Свабода наперадзе. Жыве Беларусь!” — напісаў Пазьняк.