Зянон Пазьняк пра „русафобію” ў Беларусі



Расейская прэса публікуе матэрыялы, у якіх Беларусь абвінавачваюць у росце нацыяналістычных настрояў і русафобіі па аналогіі з Украінай.

Зянон Пазьняк

Да такіх праяў нельга не паставіцца сур’ёзна, лічыць старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, які бачыць у гэтым пагрозу незалежнасці Беларусі:

– Калі рыхтуецца акупацыя, то тады з той краіны, якая павінна быць акупавана, ствараюць ворага для насельніцтва. Ніякіх падстаў для таго, каб на нешта крыўдзіцца ў Масквы, у расейцаў няма. Рэжым цалкам залежны, цалкам у рэчышчы расейскай палітыкі. Тое, што адбываецца – гэта, каб стварыць у расейцаў вобраз ворага так, як стварылі з украінцаў.

„Беларусы з савецкіх часоў лічаць суседнія краіны – сваімі братамі, але гэта ў выпадку Расеі не так”, – адзначае Зянон Пазьняк.

Па яго словах план, які быў ажыццёўлены Крамлём для Украіны, можа быць прыменены і ў дачыненні да Беларусі, пра што і сведчаць агрэсіўныя публікацыі ў расейскіх сродках масавай інфармацыі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя