Зянон Пазьняк пра становішча ў Беларусі і еўрапейскую палітыку
У нядзелю, 11-га лютага, у грамадскай зале Беларускага праваслаўнага сабора Cв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася лекцыя Зянона Пазьняка „Аб становішчы ў Беларусі і накірунках еўрапейскай палітыкі ў выніку адміністрацыйных перамен”.
Пазьняк акцэнтаваў увагу на трох асноўных тэмах: святкаванні 100-годдзя БНР, зменах у дэкрэт аб дармаедах і польскім законе аб Халакосце, які можа паўплываць на беларуска-польскія стасункі.
