Зянон Пазьняк пра тры шляхі беларускіх вайскоўцаў



Лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў з заклікам не выконваць магчымага загаду аб удзеле ў вайне Расеі супраць Украіны, – піша “Радыё Свабода”. Паводле Пазняка, у выпадку такога загаду вайскоўцы маюць тры шляхі:

Першы шлях — ганебны і самагубчы — падпарадкавацца, ступіць на Украіну са зброяй і забіваць украінцаў на іхняй зямлі, і таксама прыняць ад іх сваю бессэнсоўную смерць.

Другі шлях — падняць белы сцяг і перайсці на бок украінцаў.

Трэці шлях — гэта шлях герояў і патрыётаў Айчыны. Перагрупавацца, павярнуць назад і пайсці на Менск вызваляць Беларусь ад акупацыі прамаскоўскага рэжыму.

Зянон Пазьняк лічыць, што Расея хоча ўцягнуць беларускія войскі ў вайну, каб захапіць Беларусь.