Зянон Пазьняк прадставіў праект Народнай праграмы “Вольная Беларусь”



Пра змены, якія павінны адбыцца ў Беларусі пасля падзення рэжыму, распавёў у Вільні Зянон Пазняк. Палітык прадставіў праект Народнай праграмы “Вольная Беларусь”.

Праграма выдадзена ў выглядзе кнігі. Падчас сустрэчы Пазьняк падкрэсліваў, што беларусам трэба як мага хутчэй актывізавацца:

– У народа ёсць магчымасці, калі ён пачынае разумець што дрэнна, што добра і што яму трэба. Наша задача – дапамагчы. І таму мы пастараліся хутчэй зрабіць гэтую праграму, каб дапамагчы людзям самаарганізавацца. Каб рух “Вольная Беларусь” абняў Беларусь, каб ён быў арганізаваны. Пакуль рух неарганізаваны, ён не мае сілы. Пакуль людзі выходзяць толькі выказаць пачуцці, гэта яшчэ вельмі мала, а для рэжыма гэта магчымасць.

На сустрэчы прысутнічалі таксама суаўтары праекта – Лявон Баршчэўскі і Сяргей Бабкоў. Прэзентацыя праекта сцягнула беларусаў са шматлікіх краінаў, у тым ліку Польшчы, Эстоніі і Бельгіі.

[Not a valid template] 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Вільня

Фота аўтара