Зянон Пазьняк: „Расейскія акупанты — прэч з Беларусі!”
Беларускі палітык Зянон Пазняк запісаў відэазварот да Дня Волі, які адзначаецца 25 сакавіка. У гэты дзень у 1918-м у Менску была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У звароце Пазняк гаворыць пра значэнне гэтай даты для беларусаў, асабліва ў сітуацыі расейскай акупацыі.
Зянон Пазняк бачыць два шляхі „дэакупацыі Беларусі”. Першы — пошук міжнароднай падтрымкі. Другі — надзея на ўласныя сілы. „Мы павінны рыхтавацца да ўзброенай барацьбы. Ідзе вайна і толькі ўзброенай барацьбой мы можам здабыць нашую свабоду”, — кажа палітык.