Зянон Пазьняк: Расея парушыла міжнароднае права
Зянон Пазьняк прэзентаваў рэзалюцыю падчас акцыі беларуска-украінскай салідарнасці „Дзве нацыі – адзіны вораг”. Галоўны пункт дакументу – просьба да міжнародных арганізацый выкарыстаць міжнароднае права і выступіць з патрабаваннем вываду расейскіх акупацыйных войскаў з Беларусі.

Кажа Зянон Пазьняк:
– Расея парушыла міжнароднае права, увяла войскі, акупавала Беларусь і кідае ракеты на Украіну. Мы-беларусы павінны прасіць і патрабаваць, каб нам дапамагалі міжнародныя арганізацыі. Навошта тады існуе міжнароднае права, калі яны маўчаць. Навошта быў заключаны „Будапешцкі мемарандум” у 1994, калі гарантамі нашага суверэнітэту выступілі Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія? Яны павінны цяпер гэтую сваю гарантыю спраўдзіць.
Рэзалюцыя будзе апублікавана на сайце „Вольная Беларусь” і ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя
