Зянон Пазьняк выказаўся пра аб’яднанне штабоў Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы
Зянон Пазьняк – лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ на сваёй старонцы ў Фэйсбук, выказаўся пра аб’яднанне штабоў Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы: „Тэхналогія, якую рэалізавала Масква на выбарах ў Беларусі („Тры жанчыны”) аказалася даволі эфектыўнай. Галоўнае, што штабісткі цалкам падмялі пад сябе Ціханоўскую, якая цягне ўсіх на фальшывае галасаванне, абяцаючы потым расчысціць дарогу да ўлады Бабарыкам-Цапкалам”.
Зянон Пазьняк з самага пачатку выбарчай кампаніі выступае з абвінавачаннямі ў адрас прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы ў тым, што гэта кандыдаты Масквы.
