Зянон Пазняк заклікае бараніць Курапаты



Адкрывальнік Курапатаў і адзін са стваральнікаў Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ заклікаў бараніць Курапаты.

Кажа Зянон Пазняк:

– Цяпер будучыня ў нашых руках. Трэба ісці і яе бараніць. Не першы раз. Але гэты раз, калі яны пайшлі ў адкрытую супраць народнай памяці, яны пацерпяць паражэнне. У Курапатах будзе ім іхні канец. Не паднімайце руку на беларусаў. Гэта, што яны пачалі рабіць, для іх закончыцца вельмі дрэнна. Яшчэ раз заклікаю моладзь, ідзіце ў Курапаты, бараніце сваю будучыню.

4 красавіка ў Курапатах з дапамогай спецтэхнікі было дэмантавана 70 драўляных крыжоў, усталяваных у мінулым годзе грамадскімі актывістамі на чале са Зміцерам Дашкевічам.

svaboda.org