Зянон Пазьняк заклікаў пачаць перамовы з рэжымам Лукашэнкі
Тым часам, лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк апублікаваў артыкул «Развагі ў пачатку гібрыднай вайны».
Сярод іншага ён заклікае «прыпыніць эканамічныя санкцыі, замарозіць іх (бо санкцыі ўладу дыктатара не зваляць), і ўступіць у перамовы з процілеглым бокам аб спыненні рэпрэсій, катаванняў людзей, аб спыненні пераследу грамадзянскай супольнасці. Яшчэ ёсць час. У самым пачатку гібрыднай вайны, каб спыніць эскалацыю, трэба патушыць вогнішчы з абодвух бакоў, гэта значыць пачаць размаўляць. Палітыка загнаць узурпатара ў пастку (у Расею) коштам жыцця беларускага народа — гэта ёсць эгаістычная палітыка барбарства».
