Зянон Пазьняк заклікаў спыніць „начных ваўкоў”



 

Былы лідар Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк заклікаў беларускую моладзь не дапусціць мотапрабег маскоўскага клуба „Начныя ваўкі” па тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ён заявіў падчас выступу ў Нью-Ёрку.  Pazniak-2

Зянон Пазьняк назваў мотапрабег „Начных ваўкоў” адной з правакацый расейскіх спецслужбаў.

– Група, якая задумала гэта зрабіць, – гэта людзі, якія звязаныя з разведкай Расеі, звязаныя з КДБ, якія ўдзельнічалі ў акупацыі Крыму, якія перад акупацыяй Крыму шпіёнілі на тэрыторыі Украіны, рыхтуючы гэту акупацыю і ўдзельнічалі ў справе тэрарызму – стралялі па ўкраінцах. 

Нагадаем, што „Начныя ваўкі” хочуць стартаваць з Масквы 25 красавіка і праехаць праз Беларусь і Польшчу ў Бэрлін.

Беларускае Радыё Рацыя