Зянон Пазняк заклікаў заходнія краіны і Украіну змяніць тактыку адносна ўладаў Беларусі і беларускага народу



Лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі „Беларускі народны фронт” і кіраўнік ініцыятывы „Вольная Беларусь” заклікаў заходнія краіны і Украіну змяніць тактыку адносна ўладаў Беларусі і беларускага народу.

На сайце Нацыянальнага сакратарыяту «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк выклаў сваё меркаванне пра цяперашні стан справаў у Беларусі і вакол яе.

На ягоную думку, цяпер узаемасувязь маюць тры пытанні: «эканамічныя санкцыі супраць народа Беларусі, уведзеныя еўра-прагматыкамі, вызваленне палітвязняў у Беларусі, а  таксама недапушчэнне ўцягвання Беларусі ў ваенныя дзеянні супраць Украіны». Ён мяркуе, што зыходзіць трэба з інтарэсаў беларускага народа і дзяржавы Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя