На ўліку КДБ


Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.

Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.

Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.

Чытаем, слухаем і ўражваемся…

Уладзіслаў Ахроменка


Справа 1953 г. „Як у Дзяржбяспецы чыталі нашы лісты”

таму

Самымі ўважлівымі чытачамі карэспандэнцыі савецкіх грамадзянаў была Дзяржбяспека. У лісце чалавек звычайна куды больш шчыры, чым у размове.


Справа 1938-39 г. “Тэрарысты з Беларускай Вайсковай Акругі. Закансарваваная змова”

таму

Для савецкіх чэкістаў, асабліва ў сталінскія часы, найбольш каштоўнымі справамі было раскрыццё змоваў.


Справа 1971 г. „Савецкія хіпі на тле Дзяржбяспекі”

таму

Іх бацькі былі паспяховымі савецкімі людзьмі: кіраўнікамі прадпрыемстваў, партаргамі інстытутаў, прафесарамі марксізма-ленінізма. Яны будавалі кар’еры, выступалі на партыйных сходах і набівалі серванты прывезеным з замежных камандовак крышталём.


Справы 1953-1982 гг. “Сектанты, КГБ і сляза дзіцёнка”

таму

Атэізм у СССР не быў замацаваны заканадаўча. Тая ж савецкая Канстытуцыя 1977 года гарантавала “свабоду рэлігій і веравызнанняў”. Але дазвол на рэлігійнасць быў выключна дэкларатыўны…


Справа 1982  гг. “Савецкія выбары праз прызму КГБ СССР”     

таму

Раз у чатыры гады ў жыцці кожнага савецкага чалавека наставала свята.


Справа 1937 г. „Масонская справа НКВД”

таму

Слова “масоны” выклікае цэлую гаму пачуццяў, алюзій і асацыяцый. Таемныя абрады, загадкавыя сімвалы, цені на сценах і рукі на эфесах шпаг.


Справа 1953 г. “Выкрыццё Л. П. Берыі, ці Кароткі курс упраўлення мазгоў”   

таму

Ці не галоўным абавязкам савецкага чалавека была любоў да Партыі,…


Справа 1944 г. “Савецкі актывіст на службе нацыстаў”

таму

Асновай савецкай улады ў вёсках былі не чэкісты, не прапагандысты і нават не старшыні калгасаў. Райаддзел НКВД звычайна курырваў дзясяткі вёсак, і далёка не ўсе іх насельнікі былі ў полі зроку чэкістаў.


Справа 1982 г. „Польшча. Stan wojenny вачыма КГБ СССР. ч. 2”

таму

Увядзенне ў Польскай Народнай Рэспубліцы ваеннага становішча паставіла перад савецкімі ўладамі шмат пытанняў.


Справа 1981 г. “Польшча. Stan wojenny вачыма КГБ СССР. ч. 1 ”

таму

Ад пачатку васьмідзесятых гадоў у савецкім друку, а таксама ў выступах лектараў-прапагандыстаў усё настойлівей ўздымалася «польскае пытанне». Эканамічная крыза вытлумачвалася такім чынам: маўляў, палякі хочуць жыць, як у Злучаных Штатах і пры гэтым існаваць на падачкі Захаду.