На ўліку КДБ
Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.
Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.
Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.
Чытаем, слухаем і ўражваемся…
Уладзіслаў Ахроменка
Справа 1927-60 гг. “Як, чым і за што ўзнагароджвалі савецкіх чэкістаў”
таму
Сярод шматлікіх савецкіх міфаў ёсць і такі: “падчас Вялікай Айчыннай вайны дзясяткі тысяч чэкістаў ваявалі за свабоду Радзімы”.
Справа 1945 г. “Стукачы ў «Русской Освободительной Армии» генерала Уласава”
таму
Інстытут масавага стукацтва, які з’явіўся ў Савецкім Саюзе яшчэ з дваццатых гадоў, нікуды не падзеўся і падчас вайны з Трэцім Рэйхам. Стукачы ўвіхаліся не толькі на акупаваных немцамі тэрыторыях, але і ў калабарацыянісцкіх вайсковых фармаваннях.
Справа 1953 г. “Як савецкая армія вызваляла ад фашыстаў Берлін у чэрвені 53-га”
таму
“…Яшчэ ў трыццатыя гады савецкая прапаганда абвесціла “фашыстамі” ўсіх ворагаў камуністычнага будаўніцтва – як рэальных, так і прыдуманых. Пасля вайны спіс фашыстаў значна пашырыўся. У 1953 годзе ў Берліне выбухналі стыхійныя антысавецкія выступы, удзельнікаў якога таксама неадкладна запісалі ў “фашысты”…”
Справа 1955 г. “Шпіёны Яе Вялікасці вачыма савецкай контрвыведкі”
таму
Найбольш непрымірымым ворагам савецкіх спецслужбаў лічылася Secret Intelligence Service з яе жалезнай дысцыплінай, дбайна падабранай агентурай, сістэмай адмысловых праверак і непарушнымі традыцыямі.
Справа 1956 г. “Савецкія чэкісты супраць польскіх калгаснікаў”
таму
Лісты, якія палякі пісалі ў Савецкі Саюз, дбайна перлюстраваліся не толькі ў Польшчы, але і ў СССР, і інфармацыю пра злосных паклёпнікаў на калгаснае будаўніцтва перадавалі польскім калегам…
Справа 1982 г. “Савецкія грамадзяне другога гатунку”
таму
Пасля паразкі ў “шасцідзённай вайне” арабскіх армій, хаўрусных СССР, да савецкіх яўрэяў пачалі ўжываць тактыку трох “не”: не прымаць на кіруючыя пасады, не падвышаць па службе и не выпускаць за мяжу, найперш – у Ізраіль.
Справа 1982 г. “Рок-н-рол ад КГБ, альбо Музыказнаўцы ў цывільным”
таму
“…Стаўленне савецкіх ідэолагаў і супрацоўнікаў Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі да рок-музыкі і рок-музыкаў можна вызначыць словам, які Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў калісці пяшчотна ахарактарэзаваў іншых прадстаўнікоў нефармальнай мастацкай інтэлігенцыі: “Підарасы!..” Гэтае хрушчоўскае вызначэнне, вядома ж, мела дачыненне не да сексуальнай, а да ідэалагічнай арыентацыі выканаўцаў рок-н-рола…
Справа 1953 г. “Усе на барацьбу з каларадамі!”
таму
Гісторыя савецкай прапаганды багатая на абвінавачванні “краінаў Захаду і ЗША” у самых фантастычных зладзействах.
Справа 1975 г. “Антысавецкія праявы і правакацыйныя пытанні”. Польскія студэнты ў СССР
таму
З 1950 па 1985 год савецкія дыпломы атрымалі 12 809 грамадзянаў ПНР. Савецкія ўлады глядзелі на тых студэнтаў як на будучых агентаў уплыву.
Справа 1938 г. “Чэкіст на допыце ў чэкістаў”
таму
Падчас “Вялікага Тэрору” 1937-1938 гадоў толькі адзінкі трымаліся на допытах да апошняга: адмаўляліся сведчыць супраць сябе, не падпісвалі пратаколы і не абгаворвалі блізкіх.