На ўліку КДБ
Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.
Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.
Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.
Чытаем, слухаем і ўражваемся…
Уладзіслаў Ахроменка
Справа 1971-75 г. “Расізм па-савецку”
таму
У 1971 годзе афрыканскія студэнты, якія вучыліся ў Менску, Кіеве, Харкаве, Маскве і Ленінградзе, напісалі ліст на радыястанцыю Бі-Бі-Сі, дзе па пунктах выклалі шматлікія факты расізму ў савецкім грамадстве.
Справа 1939 г. “Следства ў НКВД. Анатомія і фізіялогія”
таму
Напрыканцы 1938 года ў цэнтральных савецкіх газетах з’явіліся артыкулы “пра парушэнне законнасці ў НКВД”.
Справа 1982 г. „Барацьба за мір пад наглядам Дзяржаўнай Бяспекі”
таму
За савецкім часам быў папулярны такі анекдот. “Ці будзе Трэцяя Сусветная вайна? -- Не, не будзе. Але замест яе будзе такая барацьба за мір, што камяня на камяні не застанецца!..”
Справа 1981-82 г. „КГБ супраць замежных журналістаў”
таму
Кожнага госця СССР з капіталістычнай краіны чэкісты рэфлекторна падазравалі ў шпегунстве, ідэалагічных дыверсіях ці хаця б у прыхаванай нелюбові да савецкай улады. А ўжо калі такі замежнік з капіталістычных джунгляў быў яшчэ і журналістам, то за ім абавязкова арганізоваўася аператыўнае назіранне.
Справа 1973-81 г. “Як КГБ змагалася з „варожымі радыёгаласамі”
таму
Пакаленню Googlе і Вікіпедыі цяжка ўявіць, чым за часамі СССР быў звычайны радыёпрыймач кшталту “VEF” ці “Акіян”. У эпоху “жалезнай заслоны” падобныя гаджэты замянялі кампутар, планшэт і смартфон, разам узятыя. У кароткахвалёвым дыяпазоне можна было паслухаць “варожыя галасы”, а менавіта так называлі ў СССР радыёстанцыі “Голас Амерыкі”, “BBC”, “Нямецкую хвалю”, “Радыё Ватыкана” і, вядома ж, “Радыё Свабода”
Справа 1937 г. „Шкоднікі з Беларускай чыгункі”
таму
Савецкая ўлада вельмі цэніла шкоднікаў, бо чым больш тых шкоднікаў арыштоўвалі, тым для Савецкай улады было лепш. Шкодніцтвам можна было вытлумачыць усе хібы планавай сацыялістычнай гаспадаркі: татальны дэфіцыт прадуктаў (шкоднікі знішчылі!), пустыя паліцы прамтавартых магазінаў (шкоднікі выпускаюць няякасную прадукцыю!) і ўвогуле ўсё, што заўгодна.
Справа 1981 г. “КГБ СССР супраць Solidarnośсі: хто каго?”
таму
Ад сярэдзіны 1981 года ў гарадах, сумежных з Польскай Народнай Рэспублікай, пераважна Гародні і Берасці пачалі з’яўляцца ўлёткі з крамольным словам Solidarność і выявай польскага сцяжка над літарай «n». Улёткі, выдрукаваныя на таннай шэрай паперы, пісьменнай расейскай мовай вытлумачвалі, што цяпер адбываецца ў Польшчы.
Справа 1952-53 г. “Кіеўскі ўніверсітэт часоў Уладзіміра Караткевіча”
таму
Каб прагрэсіўная савецкая моладзь не ставала на коўзкую сцежку вольнадумства, антысаветчыны і нізкапаклонства перад Захадам, у кожнай студэнцкай групе шчыраваў як мінімум адзін стукач, які рэгулярна даваў справаздачы пра настроі перадавой савецкай моладзі.
Справа 1938 г. “Антысемітызм як антысавецкая агітацыя”
таму
У траццатыя гады ў СССР прайшло даволі шмат працэсаў, дзе падсудным інкрэмінаваўся антысемітызм. Працэсы шырока асвятляліся ў друку, у тым ліку і ў тых СМІ, якія чыталі па-за межамі Савецкага Саюза. Але ці сапраўды савецкая ўлада так любіла яўрэяў?
Справа 1973 г. “Агентура КГБ у Польшчы.“Энтузіясты” і “завербаваныя з мусу”
таму
Савецкі чалавек мог апасацца толькі КГБ. Палякам жа маглі зацікавіцца і структуры Służbay Bezpieczeństwa, і тыя ж савецкія чэкісты, прытым апошнія звычайна ніколі не паведамлялі пра вербоўку грамадзяніна ПНР польскім калегам.