На ўліку КДБ
Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.
Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.
Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.
Чытаем, слухаем і ўражваемся…
Уладзіслаў Ахроменка
Справа 1937 г. “Нелюдзь з Берасця. Механіка Вялікага Тэрору”
таму
Органы Дзяржаўнай бяспекі Беларусі стваралі выключна фашысты, тэрарысты, замежные шпегуны і іншыя ворагі народа.
Справа 1938 г. “Чэхаславацкая справа НКВД”
таму
Іншаземцаў, якія з розных прычын змянілі грамадзянства на савецкае, у трыццатыя гады рэпрэсавалі часта і густа.
Справа 1938 г. “Латэрэя ў НКВД. Шчаслівы білет”
таму
Следчыя справы другой паловы трыццатых гадоў нагадваюць латэрэю, дзе на абсалютнай большасці білетаў стаялі расстрэльныя артыкулы.
Справа 1939 г. “Забыты герой. Фабіян Абрантовіч”
таму
Слова “Ватыкан” і ўсё, з ім звязанае, выклікала ў савецкае ўлады самую зацятую нянавісць на мяжы з істэрыкай.
Справа 1939 г. “Зборнікі кампраматаў НКВД на белапалякаў”
таму
Уладзімір Ільіч Ленін нездарма навучаў, што “сацыялізм – гэта ўлік і кантроль”!.. Ужо ў сярэдзіне 20-х у чэкістаў з’явіліся падрабязная база дадзеных на ўсіх патэнцыйных і рэальных ворагаў.
Справа 1937 г. “Савецкі інтэлігент — найлепшы матэрыял для следчай справы”
таму
Нянавісць савецкай улады да несавецкай інтэлігенцыі дэманстраваў яшчэ Уладзімір Ільіч Ленін.
Справа 1945-91 гг. “Савецкі чыгуначнік як патэнцыйны здраднік”
таму
Гамяльчаніна Павла Лявонцьевіча Лукомскага арыштавалі 5 ліпеня 1945 года.
Справа 1957 г. “Беларускі буржуазны нацыяналізм вачыма КГБ СССР, частка 2”
таму
Беларускі нацыяналізм аплёўваўся савецкімі ідэолагамі з першых гадоў існавання савецкай улады.
Справа 1957 г. “Беларускі буржуазны нацыяналізм вачыма КГБ СССР, частка 1”
таму
Слова “нацыяналіст” заўсёды прамаўлялася савецкімі ідэолагамі з выключнай пагардай і па змоўчанні было сінонімам словаў “фашыст”, “карнік” і “прыхвасцень Адольфа Гітлера”.
Справа 1932 г. “Хлопцы з лесу”
таму
Савецкая ўлада заўсёды ставілася да савецкіх людзей, як да расходнага матэрыялу.