На ўліку КДБ
Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.
Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.
Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.
Чытаем, слухаем і ўражваемся…
Уладзіслаў Ахроменка
Справа 1949 г. “Справа філатэлістаў”, альбо Стратэгія непрамых дзеяў
таму
Замест “справы філатэлістаў” у Міністэрстве Дзяржаўнай Бяспекі СССР маглі змайстрачыць якую заўгодна іншую, не менш абсурдную. Напрыклад – “справу аматараў дранікаў”, дзе тыя дранікі былі б абвешчаныя сымболем буржуазнага нацыяналізма, прытым галоўныя фігуранты абавязкова мелі бы беларускія прозвішчы і лічыліся “фашыстамі” і “агентамі імперыялістычных выведак”…
Справа 1937 г. Хлопчык з Бабруйска, які стаў злачынцам супраць чалавечнасці
таму
У архівах былога КГБ найбольш уражваюць тэчкі часоў Вялікага Тэрора з бясконцымі загадамі – “расстраляць”, “расстраляць”, расстраляць”. І такіх тэчак – цэлыя стэлажы. На кожным загадзе стаяць подпісы чэкістаў і пракурораў, якія тыя расстрэлы санкцыянавалі. Пра біяграфіі тых чэкістаў вядома няшмат…
Справа 1940 г. “Працоўныя рэсурсы”. Заходнія беларусы на вялікіх будоўлях сацыялізму
таму
З канца 1939 года ў Заходняй Беларусі пачалася масавая вярбоўка людзей для працы на Данбасе, на Урале, а таксама ў Сярэдняй Азіі.
Справа 1970 г. Сакрэтнасць падчас халеры. Як у СССР прыхоўвалі маштабную эпідэмію
таму
Засакрэціць эпідэміі было немажліва, але ў савецкай улады былі напрацаваныя механізмы – як прыхаваць колькасць ахвяраў ці запусціць чуткі пра нязначнасць здарэння…
Справа 1946 г. Віктар Лукашэнка, антысавецкі паэт-русафоб
таму
ИЗ СПЕЦИАЛЬНОГО СООБЩЕНИЯ МИНИСТЕРСТВА ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ:“На квартире Лукашенко был произведен обыск и обнаружены тетради с вырванными листами бумаги, на которых были исполнены анонимные письма. При обыске также был найден учебник по ботанике, на обложке которого почерком Лукашенко сделана антисоветская надпись...”
Справа 1940 г. Святкаванне Кастрычніцкай Рэвалюцыі як чэкісцкая спецаперацыя
таму
У іерархіі савецкіх святаў “Дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі” стаяў на першым месцы. Спецслужбы распачыналі падрыхтоўку да савецкіх святаў за колькі тыдняў…
Справы 1970-1988 г. Як чэкісты кралі заходнія тэхналогіі
таму
І вынаходніцтвы, і навуковыя распрацоўкі ў савецкіх лабараторыях і канстурктарскіх бюро былі. Але ўкладацца ў доўгатэрміновыя распрацоўкі, якія не прыносілі хуткіх вынікаў, савецкаму кіраўніцтву было невыгодна; куды прасцей было скрасці тэхналогію на Захадзе, каб прадэманстраваць яе ўсяму свету пад выглядам “апошняга дасягнення савецкай навукі”.
Справы 1964 г. Канец хрушчоўскай эпохі. Рэакцыі савецкіх грамадзянаў
таму
За рэакцыямі савецкіх людзей на адстаўку Хрушчова дбайна сачыла Дзяржбяспека. У “інфармацыйнае паведамленне Пленума ЦК КПСС” пра хваробу і стары ўзрост амаль што ніхто не верыў; хрушчоўская адліга” навучыла людзей мысліць крытычна.
Справа 1934-1937 гг. Даносы па-прафесарску: 177 расстраляных і адпраўленых у лагеры
таму
Здараецца, што вучань піша даносы на настаўніка. Здараецца, што настаўнік піша даносы на вучня. А здараецца, што пісаць даносы згодныя абодва, а ўжо хто стане ахвярай, залежыць толькі ад таго, хто напісаў першым.
Справы 1989 г. Як чэкісты вызнавалі злачынствы НКВД
таму
Канец васьмідзясятых ветэраны НКВД-МГБ-КГБ, напэўна, успрымалі, як канец свету.