На ўліку КДБ
Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.
Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.
Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.
Чытаем, слухаем і ўражваемся…
Уладзіслаў Ахроменка
Справа 1933 г. “Антысавецкія паўстанцы ўкраінска-беларускага сумежжа”
таму
Падчас татальнай калектывізацыі пачатку трыццатых нават тыя сяляне, якія дэманстравалі прыхільнасць бальшавікам, усё адно кваліфікаваліся імі, як “патаемныя ворагі Савецкай улады”.
Справа 1935 г. “Першы падзел Рэчы Паспалітай як нагода для арышту”
таму
Нянавісць савецкіх людзей да Польшчы ў эпоху трыццатых сыходзяць каранямі ў часы Варшаўскай бітвы, калі польскае войска ўшчэнт разбіла орды Тухачэўскага.
Справа 1936 г. “Справа трацкістаў, альбо Як адны камуністы стучалі на другіх”
таму
20 ліпеня 1936 года Ануфрый Барысавіч сам быў арыштаваны НКВД, як злосны трацкіст і арганізатар антысавецкай узброенай групоўкі.
Справа 1953 г. “Святар РПЦ на службе гітлераўцаў”
таму
У лютым 1953 года МГБ арыштавала святара Расейскай Праваслаўнай царквы – багамольнага выгляду бацюшку ў інтэлігенцкіх круглых акулярах.
Справы 1923 г. «Атаман Ангел, вялікі і жахлівы»
таму
У 1919 годзе пасланцы Ангела прапаноўвалі Станіславу Булак-Балаховічу хаўрус супраць бальшавікоў, але той ім адмовіў. Вывучэнне архіўных дакументаў ЧК дазваляе зрабіць выснову, што Станіслаў Нікадзімавіч адмовіў ім недарма.
Справы 1936-1941 гг. «Тэхніка допытаў у НКВД»
таму
Сярод шматлікіх міфаў пра сталінскія спецслужбы ёсць і такі: маўляў, большасць падследных падпісвала самыя фантастычныя абвінавачванні ў свой адрас толькі таму, што іх бязлітасна катавалі.
Справа 1948 г. “Служба акупантам як вынік савецкай палітыкі трыццатых”
таму
Абсалютная большасць савецкіх грамадзянаў, якія добраахвотна пайшлі служыць гітлераўцам, да вайны былі ўзорна-паказальнымі актывістамі, камсамольцамі і камуністамі.
Справа 1949 г. “Старшы лейтэнант Чырвонай арміі, падпаручнік РОА, ветэран Вялікай Айчыннай…”
таму
Архівы былых савецкіх спецслужб багатыя на самыя неверагодныя біяграфіі часоў Другой Сусветнай вайны.
Справа 1947 г. “Ваенна-палявая жонка начальніка Лоеўскай паліцыі”
таму
Другая Сусветная вайна ў Беларусі – гэта не толькі супрацьстаянне Вермахта і Чырвонай арміі, СД і НКВД, Абвера і “Смерша”.
Справа 1937 г. «Дзесяць гадоў лагераў за неразуменне палітычнага моманту»
таму
Практычна ўсе «ворагі народа» адразу пасля абвяшчэння смяротных прысудаў не толькі ліквідаваліся фізічна, але і выціраліся з памяці.