На ўліку КДБ
Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.
Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.
Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.
Чытаем, слухаем і ўражваемся…
Уладзіслаў Ахроменка
Справа 1937 г. “НКВД супраць кантрабандыстаў”
таму
Савецкі Саюз заўсёды быў краінай татальнага дэфіцыту. У крамах можна было набыць толькі самае неабходнае, дый і тое не заўсёды. Брак патрэбных тавараў кампенсаваў чорны рынак.
Справа 1933 г. “Кіркевіч, бухгалтар-тэрарыст”
таму
У 1924 годзе ў горадзе Бахмач, што на Чарнігаўшчыне, арганізавалі савецка-аўстрыйскую канцэсію “РАТАО”. Па сутнасці, гэта было класічнае сумеснае прадпрыемства кшталту тых, якія ўзнікалі ў часы позняй гарбачоўскай “перабудовы.
Справа 1939 г. “Справа паўторнікаў, альбо Рэванш НКВД”
таму
27 кастрычніка 1939 г. НКВД г. Чарнігава арыштавала рахункавода вёскі Клачкоў Чарнігаўскага раёна, беларуса Канстанціна Сцяпанавіча Лаханіча.
Справа 1937 г. «Алкагольны псіхоз як антысавецкая агітацыя»
таму
Крымінальны артыкул «антысавецкая агітацыя» быў у Савецкім Саюзе самым універсальным.…
Справа 1940 г. “Беларусы ў польскім антысавецкім супраціве”
таму
У пачатку верасня 1939 года ў Львове панаваў праўдзівы хаос. Над горадам кружылі самалёты “Люфтвафэ”, і бомбы рэгулярна сыпаліся на чыгуначны вакзал, жылыя кварталы і казармы.
Справа 1945 г. “Як камсамолец-антысеміт ратаваў па сарцірах Расею”
таму
Увечары 20 чэрвеня 1945 г. у райаддзел НКГБ г. Шчорса (цяпер Сноўск) даставілі перапалоханага арыштанта з камсамольскім значком на штрыфелі – васямнаццацігадовага токара Аляксандра Лялева.
Справа 1944-55 гг. “Украінка, якая выцягнула мужа-беларуса з ГУЛАГа”
таму
Вызваленне Чырвонай арміяй Беларусі і Украіны не прынесла сапраўднай свабоды тым людзям, якія яшчэ нядаўна цярпелі ад нацыстаў.
Справа 1942-58 гг. „За знікненне без вестак – расстрэл”
таму
28 ліпеня 1942 года быў апрылюднены самы вядомы Загад Народнага…
Справа 1944 г. “ЧСВР. Дачка за бацьку, жонка за мужа..”
таму
У снежні 1935 года савецкія газеты шырока растыражавалі пафасныя словы таварыша Сталіна “Сын за отца не отвечает».
Справа 1948 г. “Немцы паабяцалі мне сытнае жыццё і ўладу ў вёсцы..”
таму
Падчас Другой Сусветнай вайны большасць савецкіх грамадзянаў ішлі служыць ва “усходнія часткі” Вермахта, Waffen-SS і паліцыі абсалютна добраахвотна.