На ўліку КДБ
Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.
Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.
Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.
Чытаем, слухаем і ўражваемся…
Уладзіслаў Ахроменка
Справа 1939 г. “Я ад савецкай улады хлеб не вазьму!..”
таму
У архівах украінскіх спецслужбаў, адкрытых для даследванняў, ёсць і справы тых беларусаў, зламіць каторых так і не атрымалася.
Справа 1938. “Польскія фашысты-манархісты, шпіёны і тэрарысты…”
таму
Каб падмацаваць абвінавачванне, у НКВД прыдумалі “Польскую Арганізацыю Вайсковую”, якая нібыта ставіла за мэту антысавецкае паўстанне.