На ўліку КДБ
Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.
Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.
Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.
Чытаем, слухаем і ўражваемся…
Уладзіслаў Ахроменка
Справы 1949 г. Як Аляксандр Надсан, Чэслаў Сіповіч і Вінцэнт Жук-Грышкевіч рыхтавалі ў Лондане тэрарыстычныя акты супраць БССР
таму
Беларускую дыяспару ў Вялікабрытаніі дбайна вывучала савецкая Дзяржбяспека і давала “органам на месцах” рэгулярныя рэкамендацыі…
Справа 1970 г. Пралог “справы Скрыпалёў”, альбо Атрута па-савецку
таму
У 1925 годзе найуплывовыя дзяржавы свету падпісалі ў Жэневе пратакол пра забарону хімічная і біялагічная зброі, а таксама атрутных газаў падчас войнаў. Неўзабаве да Жэнеўскага пратаколу прыяднаўся і СССР. Але ж распрацоўка хімічнай, біялагічнай і іншай атруты ў СССР вялася ажно да 1991 года. Ускосныя сведчанні гэтага ёсць і ў архівах былога КГБ…
Справы 1937-41 г. „Стволом револьвера из рта расстрелянных выбивал золотые зубы”. Марадзёры з Дзяржаўнай бяспекі
таму
Праграма глабальнага гвалту, у якой існаваў сталінскі СССР, правакавала чэкістаў на парушэнне не толькі ўсіх існых маральных нормаў, але і савецкіх законаў. Найперш ў тае яе частцы, якая тычылася ўласнага ўзбагачэння. Продаж рэчаў расстраляных праз камісіёнкі ці на “таўкучках” не быў нечым надзвычайным: гэтам займаліся практычна ва ўсіх турмах НКВД.
Справы 1934-1939 г. Арышты, допыты і расстрэлы ў матэрыяльным вымярэнні
таму
Міф пра беззаганных рыцараў рэвалюцыі ў пацёртых скуранках, якія не спалі дні і ночы, елі бульбяное лушпінне і згаралі на працы, прыдуманы ў трыццатых гадах тымі ж чэкістамі.
Справы 1937-1940 г. НКВД: камбінат па вытворчасці “праўдзівых прызнанняў”
таму
Эфектыўнасць працы НКВД па выбіццю “праўдзівых прызнанняў” грунтавалася выключна на гвалце. Следчыя кабінеты і турэмныя камеры былі сапраўднымі цэхамі па вытворчасці “праўдзівых прызнанняў”.
Справы 1969 г. Чаму ў КГБ так любілі фашызм і фашыстаў, альбо Як фальшавалі справу “харкаўскіх Курапатаў”
таму
Савецкая ўлада вельмі любіла фашыстаў, бо на іх можна было навесіць якія заўгодна злачынствы – у тым ліку і масавыя растрэлы канца трыццатых гадоў.
Справы 1937-1938 г. “ПіянерЛАГ”. Малалетнія ворагі народа
таму
Дзеткі ворагаў народа гадаваліся ў суцэльнай ізаляцыі ў спецяслях, спецкамбінатах, прыёмніках-размеркавальніках, спецдзіцячых дамах і на зонах “для малалетак”. З іх здзекваліся, галілі нагала, збівалі за кожную правіну і кідалі ў карцэры за лісты арыштаваным бацькам.
Справы 1989-91 г. Гарбачоўская перабудова, КГБ і беларускі “самвыдат”
таму
У кагэбэшных справаздачах канца васьмідзесятых беларускі самвыдат праходзіць пад грыфам “нацыяналістычны”, а аўтары пазначаныя, як “дэструктыўныя сілы” і “антыграмадскія элементы”.
Справа 1941 г. За два месяцы да 22 чэрвеня. Вермахт вачыма НКВД
таму
Пачатак саракавых гадоў праходзіў пад знакам небывалай любові Савецкага Саюза і Трэцяга Рэйха.
Справа 1939 г. Як рыхтаваліся да “Вызвольнага паходу” ў НКВД
таму
Дакументы з архіваў былых савецкіх спецслужбаў сведчаць: “Вызвольны паход” верасня 1939 года рыхтаваўся дбайна і ўдумліва. Ударная роля ў ім адводзілася структурам НКВД…