На ўліку КДБ


Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.

Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.

Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.

Чытаем, слухаем і ўражваемся…

Уладзіслаў Ахроменка


Справа 1933-1938 г. “Злыя геі з НКВД”

таму

Пачынаючы з 1933 года савецкая Дзяржбяспека ўзялася энергічна вынішчаць гамасексуалістаў і лесбіянак. Прытым пачалі з чысткі метавіта ўласных кадраў…


Справы 1939-1988 г.  Як у НКВД-МГБ-КГБ фальсіфікавалі маштабы рэпрэсій

таму

Утойванне маштабаў рэпрэсій было адным з найважнейшых аспектаў працы савецкай Дзяржбяспекі.


Справа 1939 г. Бляск і нікчэмнасць польскай выведкі

таму

І польскія, і савецкія, і постсавецкія гісторыкі напалягаюць, што “двуйка” былі ці не самымі эфектыўнымі спецслужбамі ў міжваеннай Еўропе. Міжволі ўзнікае пытанне: як жа адна з самых эфектыўных спецслужбаў праспала і нацысцкае ўварванне 1 верасня 1939 года, і савецкае ўварванне 17 верасня?


Справа 1968 г. Чэхаславакія. “Сацыялізм з чалавечым тварам”

таму

Чэхаславацкія падзеі 1968 года адсочваліся Камітэтам Дзяржаўнай Бяспекі па самых розных каналах: знешняя выведка, апрацоўка адкрытых крыніц інфармацыі, агентура сярод грамадзянаў ЧССР, праслухоўванне тэлефонаў і памяшканняў. Лісты, якія ішлі з Чэхаславакіі ў СССР, кантраляваліся Дзяржбяспекай татальна…


Справы 1939 г. Ліст беларусаў з Войска Польскага таварышу Сталіну

таму

“Теперь мы Бялорусы и Украинцы будем могли свободно вздыхнуць и правиць сами сваею роднаю зямелькаю, которая была до гетага часу, до дня освобождения праз войска тов. Сталина в руках капиталистов, польских панов и польских осадников, которые так моцно держали нас в своих руках всеравно как в ланцугах…”


Справы 1968 г. Скарбашукальнікі з КГБ. Пошукі музейных каштоўнасцяў, нарабаваных нацыстамі

таму

Беларусь зведала некалькі хваляў рабаванняў мастацкіх каштоўнасцяў.


Справы 1975-78 г.  Савецкая творчая моладзь: “антысаветчыкі”, “авангардысты” і “пісьменнік-дэмагог з Мінска”

таму

Людзі творчых прафесій заўсёды былі для Савецкай ўлады галаўным болем, а творчая моладзь – і пагатоў.


Справы 1968 г. Беларускае “Радыё Свабода”, ідэалагічная дыверсія. Як савецкія медыя з падачы КГБ рэкламавалі 50-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі

таму

Сігнал з КГБ пра “ідэалагічную дыверсію беларускіх нацыяналістаў з “Радыё “Свабода” атрымлівалі у ЦК Кампартыі Беларусі. Адкуль і спускалі ў медыа БССР каманду: “арганізаваць жорсткі ідэалагічны адлуп”. Артыкулы пра “так званую БНР” з’яўляліся ў газетах, з якіх у Савецкай Беларусі шмат хто і дазнаваўся пра сам факт існавання той Беларускай Народнай Рэспублікі.


Справы 1965 г. “Клубы інтэрнацыянальнай дружбы”. Як КГБ кантраляваў ліставанне савецкіх школьнікаў

таму

Напачатку 1964 года пры савецкіх школах і Палацах піянераў узніклі “Клубы інтэрнацыянальнай дружбы”. Актывісты, пераважна школьнікі сярэдніх і старшых класаў, рэгулярна ліставаліся з замежнымі аднагодкамі. Дзіцячае ліставанне вельмі насцярожыла савецкіх чэкістаў…


Справа 1940 г. “Былая Польшча” вачыма НКВД: фашысты, трацкісты, манархісты і бандыты Булак-Балаховіча…

таму

У 1939 годзе чэкісты наарыштоўвалі ў Польшчы так багата “контрэвалюцыянераў”, “шпегаў”, “эксплуататараў”, “антысаветчыкаў” і проста “падазронага элемента”, што не заўсёды маглі разабрацца, хто з іх “белапаляк”, хто “трацкіст”, хто “балаховец”, а хто і ўвогуле “фашыст”. У дапамогу чэкістам была выдадзена процьма рэкамендацый, інструкцый і даведнікаў…