На ўліку КДБ
Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.
Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.
Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.
Чытаем, слухаем і ўражваемся…
Уладзіслаў Ахроменка
Справа 1968 г. Уладзіслаў Гамулка, польскія дысідэнты і антысаветчык Адам Міцкевіч
таму
У 1968 годзе на ўзроўні ЦК КПСС усур’ёз разглядалася прапанова перапісаць у расейскім перакладзе “Дзяды” Адама Міцкевіча, але так, каб у паэме не было “антырасейскіх матываў”.
Справы 1932 г. Антысавецкая паўстанцкая арганізацыя ў Лагойскім раёне. Сфальшаваная. Частка 2
таму
Як можна з абрэзам, берданкай і самаробным пісталетам на адзін набой падняць антыкамуністычнае паўстанне ў Беларусі, у дакументах ОГПУ БССР не паведамляецца…
Справы 1932 г. Антысавецкая паўстанцкая арганізацыя ў Лагойскім раёне. Сфальшаваная. Частка 1
таму
Фальсіфікацыі існавалі ў савецкай палітычнай паліцыі столькі ж, колькі савецкая палітычная паліцыя існуе.
Справа 1968 г. Стукачы-энтузіясты, альбо Пільнасць гегемона
таму
У архівах былога КГБ добраахвотных палітычных даносаў ад савецкіх пралетарыяў куды больш, чым нават ад савецкай творчай інтэлігенцыі…
Справа 1972 г. “Апошні званочак”, альбо Прафілактаванне ў КГБ
таму
Ідэя “прафілактавання ў КГБ” была багатай і перспектыўнай. Чэкісты, маўляў, нястомна выяўляюць хваробу антысаветчыны, але цяпер гуманізм іх настолькі вялікі, што “ідэалагічна няспеламу элементу” не заціскаюць пальцы дзвярыма, а “тлумачаць па-добраму”. Для пачатку...
Справа 1939 г. Беларуская міжваенная эміграцыя ў Польшчы: нацыяналісты, балахоўцы і былыя чэкісты
таму
Напачатку дваццатых гадоў Польшча стала ці не найгалоўным цэнтрам прыцягнення уцекачоў з СССР, і найперш – Савецкай Беларусі.
Справа 1944 г. Вайна. Галеча. Прадуктовы размеркавальнік НКВД
таму
Кожны, хто праглядаў архіўныя фотаздымкі кіраўніцтва НКВД ваенных часоў, напэўна звярнуў увагу: некаторыя чэкісты выглядаюць адгадаванымі кабанамі з сельскагаспадарчага павільёна ВДНГ. І гэта з улікам афіцыйных біяграфій: “пачынаў нялёгкі жыццёвы шлях пастухом” і “не шкадуючы сіл і здароўя, змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі”
Справа 1939-1940 г. Як Гітлер і Сталін дзялілі людзей, іх жыцці і маёмасць
таму
Пра пакт Рыбентропа-Молатава чулі нават тыя, хто не ведае, кім былі гэтыя людзі. Згодна сакрэтных пратаколаў да таго пакта тэрыторыя Польшчы і была акупаваная і падзеленая паміж Берлінам і Масквою. Але далёка не ўсе ведаюць, што акрамя тэрыторыі, нямецкія нацысты і расейскія камуністы дзялілі яшчэ і людзей, а таксама іх жыцці і маёмасць.
Справа 1945 г. “Абвергрупа-102”. Узорныя савецкія грамадзяне на службе нацыстаў
таму
Падчас Другой сусветнай вайны праз вайсковыя фармаванні Трэцяга Рэйху прайшло як мінімум паўміліёна грамадзянаў СССР. Значная частка іх у нядаўнім мінулым была ўзорна-паказальнымі савецкімі грамадзянамі, прытым некаторыя -- камсамольцамі і камуністамі.
Справа 1968 г. СССР – Чэхаславакія: палітычны хакей
таму
І зняважлівыя заўвагі на адрэсу савецкіх хакеістаў, і крытыка савецкай знешняй палітыкі пазначаныя ў “інфармацыйным паведамленні КГБ” як варожыя праявы прыблізна аднолькавага калібру.