На ўліку КДБ


Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.

Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.

Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.

Чытаем, слухаем і ўражваемся…

Уладзіслаў Ахроменка


Справы 1966-1978 г. Ніхто не забыты, нішто не забытае?

таму

Як і ўсе савецкія лозунгі, дэвіз “Ніхто не забыты, нішто не забытае!” быў наскрозь ілжывым. У Савецкім Саюзе была цэлая катэгорыя ахвяраў нацызму, згадваць пра якіх лічылася “непажаданым”…


Справы 1950 г. „Беларуская эміграцыя вачыма ўкраінскіх нацыяналістаў”

таму

Справаздача пра стан рэчаў у беларускіх эміграцыйных колах – погляд на сітуацыю вачыма ўкраінскіх эміграцыйных дзеячоў. Як і кожны погляд “з боку”, гэтая справаздача цікавая найперш незаангажаванасцю. Дый некаторыя моманты, прапісаныя ў гэтым дакуменце актуальныя і па сёння.


Справа 1989 г. “Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш: рэабілітацыі не падлягаюць. Чаму?”

таму

Ларыса Геніюш не рэабілітаваная і пагэтуль. Затое сумнавядомы міністр МГБ Лаўрэнцій Цанава, які яе дапытваў, афіцыйна лічыцца “неасуджаным”, бо памёр у турме да суда. Кожны ахвочы можа зайсці на афіцыйны сайт КДБ Рэспублікі Беларусь і ў раздзеле “Кароткая біяграфія кіраўнікоў” прачытаць пра Цанаву наступнае: “Рашэння па крымінальнай справе няма”.


Справы 1959 г. „Дружба народов” пад наглядам Дзяржбяспекі

таму

Сябраваць з прадстаўнікамі прагрэсіўнай замежнай моладзі дазвалалася толькі правераным і завербаваным…


Справы 1953 г. “Справа дактароў” як люстэрка маніпуляцыі савецкай свядомасцю”

таму

Найбольш цікавае ў “справе дактароў” – маніпуляцыі свядомасцю савецкіх грамадзянаў, якія адбывалася праз сродкі масавай інфармацыі. Прасачыць механізм гэтых маніпуляцый дазваляюць дакументы з архіваў былога КГБ СССР.


Справы 1983 г. „Ураджэнец Віцебшчыны – першы кардынал з СССР”

таму

Усе ініцыятывы Ватыкана ў дачыненні да савецкіх католікаў успрымаліся варожа. Гэтая варожасць асабліва абвастрылася з 1978 года, калі Рымскім Папам быў абраны паляк Караль Вайтыла.


Справы 1978 г. “Кагэбэшны падручнік па барацьбе з нацыяналізмам як узор савецкай крывадушнасці”

таму

У чэкісцкіх дакументах буржуазны нацыяналізм паўстае гэткім цмокам, у якога замест адной ссечанай галавы імгненна вырастае колькі новых.


Справы 1978-79 г. “Алімпійскія гульні як спосаб вымантачвання грошай для КГБ”

таму

Былы Дзяржсакратар ЗША Генры Кісенджэр неяк заўважыў, што магутнасць дзяржавы вызначаецца двума паказчыкамі: колькасцю атамных боегаловак і колькасцю алімпійскага золата.


Справа 1982 г. “КГБ ідзе ў народ. Лекцыя як сродак барацьбы з ідэалагічнымі дыверсіямі”

таму

Напрыканцы шасцідзесятых абвінавачванне ў “дыверсіях”, папулярнае ў сталінскія часы, канчаткова адыйшло ў нябыт. Перад кіраўніцтвам КГБ паўстала задача: тэрмінова давесці сваю патрэбнасць. Так з’явілася словазлучэнне “ідэалагічныя дыверсіі”...


Справы 1960 г. “Падставы КГБ на савецкіх курортах. Як гэта адбывалася”

таму

Абсалютная большасць савецкіх грамадзянаў нават і не згададвалася, што і іх курортны адпачынак кантралявала Дзяржбяспека, прытым кантороль гэты рэгламентаваўся цэлай тэчкай адмысловых інструкцый.