Поўня


З серады, 1 лютага, на нашых радыёхвалях пачынае гучаць раман Міхала Андрасюка «Поўня». Гэты твор быў адзначаны дзвюма літаратурнымі прэміямі – імя Ежы Гедройца і «Гліняным Вялесам». І вось цяпер нашыя слухачы змогуць пачуць аўдыёверсію рамана, у якім сямейны летапіс перапісаны на метафізічным узроўні.