Культура

Творчая сустрэча з Настай Кудасавай і Святланай Дземідовіч у Беластоку
05.12.2023 20:41
Сустрэча адбудзецца 7 снежня па адрасе Беларускі Хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток. Пачатак 19.00.

Сяргей Будкін: Напэўна гэта адказ на падвышаную актыўнасць і крэатыў з боку беларускіх творцаў
05.12.2023 18:58
Тэлеграм-канал "Беларускай Рада Культуры" прызналі "экстрэмісцкім". Адпаведнае рашэнне прынялі ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 4 снежня.

У Беларускай прасторы «Робім разам» адбудзецца сустрэча з Лявонам Тарасэвічам
05.12.2023 18:31
Сустрэча адбудзецца 7 снежня а 18-й гадзіне. Лявон Тарасэвіч правядзе лекцыю пра сучаснае выяўленчае мастацтва, а таксама пакажа фільм пра сябе.

Варшаўская выстава Антона Радзівонава
05.12.2023 16:12
Мастак Антон Радзівонаў быў вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах. З Беларускага саюза мастакоў яго выключылі сярод першых, разам з Алесем Пушкіным і Уладзімірам Цэслерам.

У Варшаве адбыўся Кірмаш гістарычнай кнігі
05.12.2023 14:37
Падчас мерапрыемства (з 30 лістапада па 3 снежня) ладзіліся прэзентацыі і творчыя сустрэчы.

У Гайнаўцы прайшоў другі фестываль падляшскіх гаворак «Po swojomu»
04.12.2023 22:50
Мэта фестывалю: захаванне і папулярызацыя гаворак, якімі гавораць жыхары Падляшша

Новы рэліз расейскага гурту „Ногу Свело!“
04.12.2023 22:12
На гэты раз тэма рэфлексіі расейцаў на баявыя падзеі

Андрэй Янушкевіч: Вялікія гонар і задавальненне, што нашую працу шануюць
04.12.2023 20:59
Выдавецтва Андрэя Янушкевіча выдала найбольш кніг, якія сталі лаўрэатамі прэміі імя Карласа Шэрмана за 2021 і 2022 год.

Беларускі перадкалядны арт-маркет прайшоў у Варшаве
04.12.2023 20:03
Яшчэ адзін падобны кірмаш адбудзецца 17-га снежня

У Варшаве прайшоў кніжны кірмаш гістарычнай кнігі
04.12.2023 15:05
На ім працаваў і адмысловы стэнд беларускіх незалежных выдаўцоў, дзе адбывалі прэзентацыі беларускіх кніг.

Марына Казлоўская пра прэмію імя Карласа Шэрмана
04.12.2023 13:38
Дзве літаратурныя прэміі пасля невялікага перапынку вярнуліся ў беларускую культурніцкую прастору.

„Белы баль” у Вільні
04.12.2023 09:53
На імпрэзу ў Цэнтр беларускай культуры завітала больш за 40 чалавек, заля ледзь змяшчала ўсіх прысутных. Сярод іх былі і госці з Індыі.

„Зімовы кірмаш” у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні
03.12.2023 12:17
Наведвальнікі маглі набыць калядныя падарункі для сваіх каханых, родных і блізкіх, а таксама падтрымаць фінансава палітзняволеных і іх сем’і.

Як беларуская дыяспара Шчэціна бавіць разам час па-беларуску?
02.12.2023 17:43
У заходне-паморскім ваяводстве працягвае сваю працу клуб пад назвай „Шчэцін беларускамоўны“

Паліна Дабравольская пра творчае жыццё па-за межамі
02.12.2023 15:44
Восенню - паказы ў Варшаве, а зімой - у Берліне, - сваімі творчымі поспехамі падзялілася акторка Паліна Дабравольская.

Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі “Дэбют” і прэміі імя Карласа Шэрмана
01.12.2023 21:19
1 снежня ў межах Кірмаша гістарычнай кнігі ў Варшаве былі абвешчаныя пераможцы адразу некалькіх літаратурных прэмій.

Кніжка пра маленькага камінара
01.12.2023 20:36
Выйшла з друку ўнікальная кніжка празаіка з Наваградка Міхася Зізюка, якая прысвечана юным чытачам.

Спецпраект ДСП ад беларускага гурта РСП выступіў у Варшаве
01.12.2023 14:37
У івэнце, акрамя дуэту заснавальнікаў калектыву Паўла Гарадніцкага і Дзяніса Тарасенкі, прыняў удзел і чалец магілёўскага гурта “Akute” Раман Жыхараў.
