„Вызваліцелі ці агрэсары?” – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Пасля рыжскага дагавора з пачатку 1921 года беларускія землі былі падзеленыя паміж Польшчай і Савецкім Саюзам. Па савецкім баку была створаная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка з нейкімі прыкметамі моўнай і культурнай аўтаноміі, хаця з жудасным савецкім рэжымам. Па польскім баку і таго не было. Але за тое жылося свабадней.
17 верасня 1939 года ў выніку нямецка-савецкага пагаднення – пакту Рыбентроп-Молатаў Польшча была падзеленая між гэтымі краінамі. У выніку чаго да БССР былі далучаныя землі яе Заходняй Беларусі, што прывяло да шматлікіх рэпрэсій насельніцтва, калектывізацыі, арыштаў , ссылак у Сібір і соцен тысяч смяротных ахвяраў. Але з другога боку, беларускія землі апынуліся ў адной дзяржаве.