“Дух – гэта, людзі, Я!” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько



„Сын Янкі Купалы і брат Максіма Багдановіча”, – так часам прадстаўляўся паэт Анатоль Сыс. Эпатаж і дзіцячая непасрэднасць, магутная атлетычная фігура і ранімая душа, барацьба са сваімі заганамі і адданае служэнне Беларусі. Анатоль Сыс нарадзіўся ў маляўнічым мястэчку Гарошкаў, што на Гомельскім Прыдняпроўі. Ягонае жыццё пачалося з агню. Цяжарная маці будучага паэта па неасцярожнасці зрабіла пажар, сама абгарэўшы. У тую ж ноч нарадзіўся Анатоль.