”328 — не проста лічбы” — рэпартаж Яна Романа
Апошні год у Беларусі адзначыўся істотным ўзмацненнем барацьбы супраць ужывання і распаўсюду наркотыкаў. Імпульсам стаў прэзідэнцкі дэкрэт, падпісаны кіраўніком краіны ў снежні 2014 года. Артыкул 328 крымінальнага кодэкса стаў падставай для жорсткіх дзеянняў у дачыненні да тых асобаў, якія падазраюцца ў распаўсюдзе ці ўжыванні наркатычных сродкаў. У выніку — хваля незаконных арыштаў і сфабрыкаваных справаў. Першымі супраць такой паставы ўладаў выказаліся жанчыны Гарадзеншчыны, якія ствараюць сацыяльна – асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Матчын рух 328”.