“7 прыступак” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
У пад’ездзе тыповага гомельскага шматпавярховіка жывуць звычайныя беларускія сем’і. Старыя выжываюць на пенсію. Дарослыя ходзяць на працу. Іх дзеці – у садочкі і школы. Кожны дзень жыхары гэтага пад’езда пераадольваюць 7 прыступак на першым паверсе (ад ліфта да дзвярэй), каб выйсці ў двор. Але некалькі месяцаў назад гэты нічым не прыкметны пад’езд стаў знакамітым на ўсю краіну. Нязлобныя і спакойныя насельнікі пад’езда раптам настроіліся супраць сваіх суседзяў, якія дабіваліся ўсталявання электрапандуса для маладога інваліда-вазочніка Андрэя Антоненкі.