Ад веку мы спалі і нас разбудзілі” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
„Папяровая рэспубліка”, „марыянеткавая дзяржава” – савецкія і цяперашнія праўладныя прапагандысты дагэтуль выкарыстоўваюць такія клішэ ў дычыненні да Беларускай Народнай Рэспублікі. Апаненты БНР і праз сто гадоў з моманту яе абвяшчэння заяўляюць, што гэтае ўтварэнне не мела ніякіх прыкмет сапраўднай дзяржаўнасці. Ці так гэта насамрэч?