„Адам з Астраглядаў” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



varaniecУ вёсцы Вуць Добрушскага раёна ёсць вуліца Астраглядская, на якой размешчана каля 20 дамоў для чарнобыльскіх перасяленцаў. Назва гэтай вуліцы паходзіць ад адселенай  вёскі Астрагляды ў Брагінскім раёне. У адным з дамоў для перасяленцаў пражывае вясковы настаўнік і краязнаўца Адам Варанец. Дзякуючы яму і ягонай жонцы Клаўдзіі тысячы вясковых дзяцей пабывалі на аздараўленні ў Германіі, Швейцарыі і Італіі. У 2016 годзе Адам і Клаўдзія ў складзе групы беларускіх ліквідатараў-чарнобыльцаў сустрэліся з Папам Рымскім.

Фота: sn-plus.com