„Адчыніце дзверы Богу” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько
Няхай у вашай хаце заўжды будзе, што даці. Каб пілося, елася і яшчэ хацелася!
У Беларусь прыйшлі Каляды, якія працягнуцца да самага Вадохрышча. Цягам гэтага перыяду па вечарах нельга нічога рабіць. А таму моладзь адпраўляецца па сябрах і знаёмых, каб пажадаць дабрабыту гаспадарам, а ў адказ атрымаць пачастунак.