«Адноўленая памяць» — рэпартаж Алесі Адамчук
Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы дбае пра абуджэнне гістарычнай памяці сваіх землякоў. Праводзяцца лекцыі з гісторыкамі, паездкі па раёну, дзе захаваліся яшчэ гістарычныя каштоўнасці. Першая паездка па «залатым коле» прайшла па гістарычных мясцінах вёсак Ішкальдзь, Паланечка, Бартнікі, Вольна, Задзьвеі. Сярод аматараў гісторыі былі старшыня Таварыства Мікалай Падгайскі, кандыдат гістарычных навук Анатоль Сідарэвіч, акадэмік архітэктуры Баляслаў Тумашчык, мясцовы краязнаўца Міхась Бернат.
[Not a valid template]