„Аджарыя – вітрына грузінскіх пераўтварэнняў” – рэпартаж Юліі Сівец і Міколы Бянько
Грузія асацыюецца ў беларусаў сталага веку з савецкай кінастужкай „Міміно”. Аматары добрай музыкі ведаюць імя Ніно Катамадзэ. Палітычна абазнаныя грамадзяне згадваюць амбіцыйныя рэформы прэзідэнта Міхеіла Саакашвілі. Але большасць пры згадванні Грузіі скажа, што тамака ёсць выдатная кухня, віно, спевы і непаўторная грузінская гасціннасць.