„Афіцыйная, значыць… чужая” – рэпартаж Улі Шубзды
На Падляшшы для большасці жыхароў афіцыйная польская мова – чужая. Так скажа большасць старэйшых жыхароў Дуброўшчыны, дзе сёння не вядзецца навучанне беларускай мовы ў школах. Вучні адкрываюць яе багацце на розных па-за лекцыйных майстар-класах. Дзень роднай мовы ў непублічнай школе імя св.св Кірыла і Мяфодзія шумна адзначаюць дыктоўкай, у Дуброўскай школе вучні ствараюць слоўнік роднай гаворкі. Сярод гэтага дысанансу абнадзейвае адно: вывучаюць – значыць, любяць.