„Агрэсія ад страху ды няведання” – рэпартаж Радка Дамброўскага
Лістапад 2015 года, безумоўна, у Еўропе будзе асацыявацца з тэрактамі ў Парыжы. Гэты чорны лістападаўскі дзень паўплываў на ўзмацненне антыісламаўскіх настрояў, а нацыяналістычным групоўкам даў аргумент, каб адкрыта выступаць супраць мігрантаў і ўцекачоў з Блізкага Усходу і Афрыкі. У самой Польшчы прайшла хваля пікетаў і маніфестацый ультраправых сілаў, аднак ёсць і людзі, і арганізацыі, якія імкнуцца тушыць гэты агонь нянавісці.